95-ы юбілей адсвяткавала беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама"

23 Красавіка 2018

На пляцоўцы ля Палаца спорту - 95-ы юбілей адсвяткавала беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама". Былі арганізаваныя турніры для дарослых і дзяцей. "Дынама" доўгія гады з'яўляецца асноўнай базай для развіцця фізкультурнага руху, спорту вышэйшых дасягненняў і прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў правапарадку.

Сярод дынамаўцаў таксама такія праслаўленыя беларускія атлеты як Іван Ціхан, Аляксандр і Андрэй Багдановічы, Надзея Скардзіна і шматлікія іншыя.