8 узнагарод заваявала зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ на другім этапе Кубка свету

25 мая 2015

8 узнагарод, 6 з якіх залатыя, заваявала зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ на другім этапе Кубка свету.

2 медалі на рахунку жаночага экіпажа байдаркі-чацвёркі ў складзе

Марыны Літвінчук, Вольгі Худзенкі, Надзеі Лепяшко і Маргарыты Махневай на дыстанцыі 200 і 500 метраў. Дарэчы, у байдарцы-двойцы ў Літвінчук і Махневай першае месца на пяцісотцы.