8 матчаў сёння пройдзе ў рамках трэцяга тура Лігi чэмпіёнаў

23 октября 2018

Футбольная Ліга чэмпіёнаў вяртаецца на тэлеэкраны: 8 матчаў сёння пройдзе ў рамках трэцяга тура. У цэнтральнай сустрэчы "Манчэстэр Юнайтэд" прыме "Ювентус" з Крышціяну Раналду, ЦСКА Ганчарэнкі на выездзе пазмагаецца з "Ромай". Анлайн гульнявога дня на "Беларусь 5" стартуе ў 21:50.