8 дзён засталося да старту чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску

1 мая 2014

Сёння прэм'ер-міністр краіны наведаў Чыжоўка-Арэну. Міхаіл Мясніковіч пратэсціраваў білетныя тэрміналы і нават праверыў веданне англійскай у абслуговага персанала. Кіраўніку ўрада, у тым ліку, далажылі аб гатоўнасці ўсіх спартыўных аб'ектаў у горадзе.


Спецыяльна да спартыўнага свята сёння адкрыўся рух на рэканструяваным участку праспекта Дзяржынскага працягласцю больш за 3 кіламетры. Транспартная магістраль злучыць мікрараёны Малінаўка і Брылевічы з цэнтрам горада. На праспекце размясцілася зона гасціннасці ў студэнцкай вёсцы. У дні чэмпіянату яна гатовая прыняць 5 тысяч чалавек. Прычым, перакусіць балельшчыкі і фанаты тут змогуць да трох гадзін ночы.