7-ы этап Кубка свету. Жаночая індывідуальная гонка

21 января 2021

Жаночай індывідуальнай гонкай на 15 кіламетраў у італьянскім Антхольцы стартаваў 7-ы этап Кубка свету па біятлоне. Аўстрыйская спартсменка Ліза-Тэрэза Хаўзер стала пераможніцай. Другі вынік паказала ўкраінка Юлія Джыма. Трэцяе месца за францужанкай Анаіс Шэвалье-Бушэ. Лепшай з беларусак стала Дзінара Алімбекава, якая дапусціла два промахі на чатырох агнявых межах. Алімпійская чэмпіёнка замкнула топ-8. Ганна Сола фінішавала 32-й, Ірына Крыўко завяршыла гонку на 42-й пазіцыі, Алена Кручынкіна - 72-я ў выніковым пратаколе. Усяго стартавалі 96 удзельніц. Індывідуальная гонка ў мужчын адбудзецца заўтра. Таксама ў праграме італьянскага этапу мас-старты і эстафеты.