Беларуская жаночая чацвёрка зноў выйшла на старт індывідуальнай гонкі. Лепшая маладая біятланістка свету Дзінара Алімбекава фінішавала 8-й, Ганна Сола таксама змагла заехаць у ачковую зону. Вядома, бывалі ў іх вынікі і лепшыя. Аднак трэба ўлічваць, што па-сапраўднаму ў эліце сусветнага біятлона беларускі аказаліся толькі ў гэтым сезоне.
Згодна з даследаваннямі, асаблівай цікавасцю біятлон карыстаецца ў мужчын, і, як паказвае статыстыка тэлеглядзення, прамую залежнасць ад вынікаў нашай каманды мае, у прыватнасці, аўдыторыя тэлеканала "Беларусь 5" (відэа).













