7 узнагарод вязуць беларускія лёгкаатлеты з чэмпіянату Еўропы ва ўзросце да 20 гадоў

24 июля 2017

7 узнагарод, у тым ліку два золаты, вязуць беларускія лёгкаатлеты з чэмпіянату Еўропы ва ўзросце да 20 гадоў. Пераможцамі сталі Віялета Скварцова ў скачках у даўжыню і скакун у вышыню Максім Недасекаў. Яшчэ пяць сярэбраных узнагарод - у малатабойца Аляксандра Шымановіча, кап’якідальніка Аляксея Каткаўца, у Таццяны Шабанавай у бегу на 3 000 метраў з перашкодамі, Карыны Таранды ў скачках у вышыню і Глеба Жука ў кіданні дыска.