7 медалёў заваявалі беларусы на моладзевым і юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы

28 октября 2019
Сем медалёў заваявалі беларускія спартсмены! У Румыніі завяршыўся моладзевы і юніёрскі чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. У актыве нашай каманды ў дваяборстве па суме практыкаванняў “рывок” і “штуршок” два залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі.

У Бухарэсце выступілі каля 500 спартсменаў з 40 краін. Большасць трыумфатараў у найбліжэйшыя дні перабярэцца ў Гродна, дзе з першага па чацвёртага лістапада пройдзе турнір памяці Аляксандра Курловіча. На спаборніцтвах можна заваяваць ліцэнзійныя ачкі на Алімпіяду ў Токіа.