7 медалёў выйгралі беларускія гімнасткі ў заключны дзень турніру серыі Гран-пры ў Кіеве

14 сентября 2020
Золата ў практыкаванні з мячом атрымала Аліна Гарнасько, серабро  ў Анастасіі Салас. Яшчэ адну ўзнагароду вышэйшай пробы Гарноська ўзяла за практыкаванне са стужкай. Салас тут была трэцяй. У фінале з булавамі яна  ўзяла сярэбраны медаль, а Аліна - бронзавы. Яшчэ адна бронза ў Анастасіі за практыкаванне з абручом. Нагадаем, у мнагабор'і ў Гарноські серабро, а ў Салас  бронза.