7 дзён сусветнага першынства па хакеі ўжо прайшлі

16 мая 2014

Сённяшні дзень можа растлумачыць турнірныя перспектывы некаторых зборных. Ужо закончыліся два дзённыя матчы. У групе А Канада граміць Італію. А гэта значыць, што італьянская зборная хутчэй за ўсё вылеціць з эліты. У нашай групе В з усіх сіл супраціўляецца Казахстан, які знаходзіцца ў падобным становішчы. Вечарам на Мінск-Арэне згуляюць Фінляндыя і Швейцарыя - прамыя канкурэнты беларусаў за месца ў плэй-оф. А на Чыжоўцы-Арэне адносіны высветляць Швецыя і Славакія. У выпадку перамогі скандынавы забяспечаць сабе месца ў чвэрцьфінале.