Сямёра беларускіх баксёраў сёння пазмагаюцца за месца ў паўфінале чэмпіянату Еўропы

5 июня 2013

Гэтымі днямі ён праходзиць у мінскім Палацы спорту. Пераможцы сённяшніх баёў забяспечаць сабе як мінімум бронзу турніру. Першым з беларусаў на рынг выйдзе Віталь Бандарэнка. Пасля яго за Беларусь выступяць Сяргей Новікаў, яго цёзкі Лобан і Карнееў, Павел Кастрамін, Вазген Сафар'янц і Віктар Зуеў.