70 спартсменаў і 9 краін-удзельніц. Раўбічы прымаюць этап Кубка свету па фрыстайле

22 февраля 2020
Без лідараў жаночай зборнай Беларусі па фрыстайле, аднак з моцным мужчынскім складам. Нацыянальная каманда нашай краіны ставіць перад сабой на дамашні  этап Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах  высокія задачы. Пра гэта напярэдадні расказаў галоўны трэнер  Мікалай Казека. Яна Ермашэвіч, Валерыя Балматова, Сняжана Драбянкова і Ганна Дзяруга  пры  адсутнасці тытулаваных Ганны Гуськовай і Аляксандры Раманоўскай, якія  залечваюць траўмы,   атрымаюць шанц  праявіць сябе. 

У сувязі з незвычайнымі кліматычнымі ўмовамі аргкамітэту прыйшлося вельмі сур'ёзна папрацаваць, каб прывесці схіл да прыдатнага для скачкоў стану. 

У спаборніцтвах мужчын Беларусь прадставяць  Максім Гусцік, Дзмітрый Мазуркевіч, Ігар Драбянкоў,  Андрэй Кузьмін, Юрый Белы, Макар Мітрафанаў і Павел Дзік.  Кваліфікацыя зусім хутка. Фінальныя скачкі  а 19-й гадзіне. 

Адзначым, што падчас правядзення этапу Кубка свету з Мінска ў Раўбічы будуць курсіраваць спецыяльныя хуткасныя аўтобусы пад нумарам 449Э ад станцыі метро "Барысаўскі тракт". З падрабязным раскладам можна азнаёміцца на сайце Мінсктранса.