60 юных тэнісістаў з васьмі краін сабраў Гомель на турнір Еўрапейскай тэніснай федэрацыі

19 Лютага 2019

Месцам сустрэч сталі крытыя корты абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісе. Тут найбліжэйшыя пяць дзён будуць праходзіць гульні за першынство ў міжнародным спаборніцтве. Першы дзень пачаўся з матчаў адзіночнага разраду сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Узрост удзельнікаў - да 12 гадоў. Многія з іх ужо ўваходзяць у зборныя сваіх краін. Фінал адбудзецца 23 лютага. Разыграна будзе 6 камплектаў узнагарод. У Гомелі спаборніцтвы такога ўзроўню праводзяцца ўпершыню за апошнія пяць гадоў. Арганізатары не выключаюць, што ў будучыні горад над Сожам можа стаць традыцыйным месцам правядзення турніру.