5-ты Кубак Беларусі і горада Мінска па спартыўным зімовым плаванні стартаваў на Камсамольскім возеры

21 октября 2019

У Мінску адкрылі сезон маржавання! 5-ты Кубак Беларусі і горада Мінска па спартыўным зімовым плаванні стартаваў на Камсамольскам возеры. Першы этап сабраў плыўцоў ад 14-ці да 80-ці гадоў. Усяго каля 150-ці ўдзельнікаў. Сярод іх - прадстаўнікі не толькі нашай краіны, але і госці з Расіі, Літвы, Францыі, Германіі, Аўстрыі. Аматары халодных адчуванняў пераадолелі дыстанцыі ад 25-ці да 1000 метраў. Наступныя спаборніцтвы пройдуць у лістападзе ў Брэсце. Усяго ж Кубак па зімовым плаванні ўключае ў сябе 6 этапаў. Заключныя адбудуцца ў Мінску.