5 месца ў эстафеце заняла жаночая зборная Беларусі па біятлоне

24 января 2021

Беларускі сталі пятымі ў эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. Ірына Крыўко перадала эстафету 13-й. Аднак разрыў у пелетоне паміж першым месцам і 13-м быў невялікім. Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна і Ганна Сола магутна адпрацавалі свае этапы на лыжні. І дзякуючы высокім хуткасцям дзяўчатам удалося падняць нацкаманду на пяты радок выніковага пратакола. Беларускі абышліся без штрафных кругоў. Пры гэтым яны выкарысталі 11 дадатковых патронаў. У эстафеце перамагла зборная Расіі.