5 дзён застаецца да зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы

2 февраля 2014

Гэта значыць, яшчэ зусім крыху, і шоу пачнецца. Ужо 7 лютага на стадыёне Фішт будзе запалены алімпійскі агонь. Ад Беларусі на Гульнях будуць 26 спартсменаў у пяці відах. Зразумела, хварэем за ўсіх нашых, але ці ўсе здольныя парадаваць?


І сёння, у перадпачатку зімовай Алімпіяды, аб гатоўнасці, настроі і шанцах нашай галоўнай надзеі ў Сочы - біятланістак - мы гаворым з генеральным сакратаром Беларускай федэрацыі біятлона Анатолем Стромскім і шматразовым чэмпіёнам свету Алегам Рыжанковым.