5 жніўня ў Бразілію адправіцца каманда Беларусі па мастацкай гімнастыцы

27 июля 2016

5 жніўня ў Бразілію адправіцца каманда Беларусі па мастацкай гімнастыцы. Сёння, дарэчы, у галоўнага трэнера нашай зборнай дзень нараджэння. Ірыне Ляпарскай спаўняецца 59.

Ірына Юр'еўна кіруе беларускімі мастачкамі больш  за дваццаць гадоў. За сваю трэнерскую кар'еру яна заваявала 6 алімпійскіх медалёў - 4 сярэбраыя і 2 бронзыя. Сёння пасля віншавання зборная правяла адкрыты ўрок. Зараз гімнасткі завяршаюць падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў. У грацый будуць яшчэ дзве кантрольныя паказальныя трэніроўкі.

Меліціна Станюта, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы: "Будзе прыемна, што за табой будуць сачыць на іншым канцы шара, пакуль я там буду хвалявацца, змагацца. Вельмі многае залежыць ад нерваў, ад твайго ўнутранага стану. Можа, менавіта гэты момант мне дапаможа. Я буду выходзіць, хвалявацца і ўспамінаць, што вось там усе сядзяць ля тэлевізара, трымаюць кулачкі. Можа, гэта мне дапаможа, а можа і не. Я не ведаю".

Нагадаем, фіналы ў асабістым шматбор'і пройдуць у Рыа 20 жніўня. Групавічкі уступяць у барацьбу за медалі 21-га чысла.