570 000 еўра і 3 балы зарабіў БАТЭ ў паядынку супраць "Відэатона"

21 сентября 2018

570 000 еўра і 3 балы ў актыў зарабіў барысаўскі БАТЭ ў паядынку супраць венгерскага "Відэатона". Учора жоўта-сінія ў матчы першага тура групавога раўнда Лігі Еўропы перамаглі 2:0. Галы Туомінена і Філіпенкі. Зараз у групе L БАТЭ на першым месцы, на другім радку "Чэлсі". Сінія адолелі ПАОК дзякуючы мячу Віліяна.