53-і чэмпіянат свету па біятлоне стартаваў у шведскім Эстэрсундзе

7 марта 2019

У шведскім Эстэрсундзе сёння стартаваў 53-і чэмпіянат свету па біятлоне. У праграме спаборніцтваў значацца 12 гонак. Першая з іх - змяшаная эстафета - прайшла сёння. Паўтарыць поспех хатняга чэмпіянату Еўропы, дзе мы ў гэтым відзе праграмы сталі трэцімі, на жаль, не атрымалася. У нашага квартэта выніковае 13 месца. Аб задачах зборнай на планетарны форум, медальных чаканнях і дэталёвым раскладзе стартаў - сюжэт Станіслава Ліпскага.

Хатні чэмпіянат Еўропы  адназначна атрымаўся, 3 медалі заваявалі беларусы ў Раўбічах: серабро і дзве бронзы.  Як вынік - у актыве пятае агульнакаманднае месца, але гэтая старонка перавернутая  і ўжо ў гісторыі.

Пераключаем сваю ўвагу на Швецыю, а больш дакладна Эстэрсунд, дзе сёння стартаваў 53-і чэмпіянат свету.

У посталімпійскі сезон шматлікія каманды на планетарных форумах  даюць шанец яшчэ ўчарашнім юніёрам, таму сенсацыі магчымыя, у тым ліку стрэльнуць могуць і беларусы, але ўсё ж галоўная задача на 2019.

Размова пра Пекін. У 2020 менавіта там пройдзе галоўны зімовы старт чатырохгоддзя. Але акрамя глабальных мэт,  лакальныя ніхто не адмяняў.

Як мінімум патэнцыял Ірыны Крыўко дазваляе сёння разлічваць на поспех.  Усё ж ў студзені ў Аберхофе алімпійская чэмпіёнка была пятай у спрынце, здольная здзівіць і Дынара Алімбекава.

Праўда, у першай гонцы планетарнага форуму ні Дынара, ні Ірына ўдзелу не ўзялі. Прычына  - атручванне, паведаміла ў сваім Instagram-акаўнце Ірына Крыўко. Без лідараў зборнай дабрацца да п'едэстала беларусам не атрымалася. У змяшанай эстафеце нашу каманду прадстаўлялі Ганна Сола, Ірына Кручынкіна, Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў. У суме дапусціўшы 8 промахаў,  наш квартэт 13-ы. Перамаглі нарвежцы.

Зразумела, Белтэлерадыёкампанія ўсе гонкі чэмпіянату пакажа ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Расклад стартаў на вашых экранах. Заўтра, 8 сакавіка, жаночы спрынт. Пачатак у 18:15. Завершыцца планетарны форум 17 сакавіка.

Але і пасля чэмпіянату свету  сезон у біятланістаў не скончыцца.  9-ы этап Кубка свету чакае прыхільнікаў гэтага віду спорту, толькі ў Халменколене завершыцца розыгрыш Кубка свету, дарэчы, этап якога ўжо дакладна прымуць нашы Раўбічы ў 2022. Чакаем.