4 ўзнагароды на Адкрытым чэмпіянаце Венгрыі па сучасным пяцібор'і

20 января 2015

4 ўзнагароды заваявалі беларусы на Адкрытым чэмпіянаце Венгрыі па сучасным пяцібор'і ў памяшканнях. Бясспрэчным лідарам жаночых спаборніцтваў стала Вольга Папуш - у яе золата. Серабро дасталася іншай беларусцы Таццяне Елізаравай. Ілья Палазкоў саліраваў у мужчынскіх спаборніцтвах, дзе ўпэўнена заняў першае месца. А яго калега па камандзе Павел Ціханаў спыніўся на 3-м месцы.