4 медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні

13 мая 2019

4 медалі Плоўдзіва для беларусаў. У Балгарыі прайшоў этап Кубка свету па акадэмічным веславанні. Алена Фурман выйграла золата ў класе легкаважных лодак.

Серабро на рахунку двойкі Таццяна Клімовіч/Крысціна Стараселец, а таксама адзіночніка Піліпа Павукова. Бронзу ў двойцы парнай заваявалі беларусы Станіслаў Шчарбачэня і Дзяніс Мігаль. Наступны старт весляроў - чэмпіянат Еўропы. Ён пройдзе 1 і 2 чэрвеня ў Швейцарыі.