4 медалі на студэнцкім чэмпіянаце па канькабежным спорце

30 марта 2018

У міжнародных спаборніцтвах, якія на мінулым тыдні прымала "Мінск-Арэна", удзельнічалі спартсмены з 14 краін. У беларускай зборнай - шостае месца. Два медалі ў нашу скарбонку прынёс студэнт Універсітэта фізічнай культуры Ігнат Галавацюк.

Чэмпіянат свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце праходзіў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі універсітэцкага спорту. Больш за ўсё залатых узнагарод выйгралі атлеты з Японіі.