Адразу чатыры беларусы сёння будуць змагацца за медалі юніёрскага чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы. Старт сярод спартсменаў да 20 гадоў прымае сталіца Кеніі Найробі. У штурханні ядра двое прадстаўнікоў Беларусі паспрачаюцца за п'едэстал - Ілья Місоўскі і Яўген Брыгі, у скачках з шастом - Мацвей Волкаў, а ў кіданні дыска ў юніёрак сочым за выступленнем Аліны Нікіценкі. Гэтыя фіналы пройдуць падчас вячэрняй сесіі, у 16 гадзін прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5. Інтэрнэт", а ўжо зусім хутка, у 8:40, на "Беларусь 5" - ранішнія выступленні, дзе нашы атлеты ўдзел не бяруць.
4 беларускія спартсмены сёння будуць змагацца за медалі юніёрскага чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы
19 августа 2021













