4 беларускі ўвайшлі ў топ-30 у спрынце ў шведскім Эстэрсундзе

19 марта 2021

У спрынце, які адкрываў праграму 10-га этапа Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе, адразу 4 беларускі ўвайшлі ў топ-30. Дзякуючы гэтаму наша каманда ў Кубку нацый паднялася на 5-е месца, на якім і завершыць сезон. Такі вынік гарантуе зборнай максімальную заяўку ў асабістых дысцыплінах на будучы, алімпійскі, год. У ім трэнерскі штаб будзе мае права ўключаць у заяўку 6 біятланістак. У выніковым пратаколе гонкі Дзінара Алімбекава заняла 11-е месца, Ганна Сола - 13-е. Ірына Крыўко фінішавала 18-й, а Алена Кручынкіна - 29-й. Перамагла нарвежка Тырыль Экхаф.

У мужчын у спрынце італьянец Лукас Хофер стаў пераможцам. З беларусаў найбольш высокае месца ў Антона Смольскага. Ён дапусціў адзін промах і фінішаваў на выніковай 17-й пазіцыі. Бачарнікаў - 39-ы, Варабей размясціўся радком ніжэй. Лазоўскі - 61. Лобастаў не стартаваў.