4 беларускі трапілі ў заявачны ліст турніру серыі "Вялікага шлема" US Open

6 августа 2020
Напярэдадні стала вядома, што 4 беларускі трапілі ў заявачны ліст турніру серыі "Вялікага шлема" - US Open. Гэта лідар нашай зборнай Арына Сабаленка, экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко. Апошняя апынулася ў заяўцы па абароненым рэйтынгу. Вольга Гаварцова пакуль сёмая запасная ў асноўную сетку. Турнір прыме Нью-Ёрк з 31 жніўня па 13 верасня.