4 беларусы на Матчы ўсіх зорак КХЛ

26 декабря 2019
КХЛ адправіць яшчэ аднаго беларуса на Матч усіх зорак, а Энрат будзе заменены. Ліга сфарміравала канчатковы склад удзельнікаў на штогадовую гульню наймацнейшых. У спіс увайшлі адразу чатыры прадстаўнікі нашай краіны. І гэта рэкорд. Апроч Ільі Шынкевіча, Крысціяна Хенкеля і Вячаслава Грэцкага, у Маскву адправіцца абаронца "Трактара" Нік Бэйлен, якога выбрала КХЛ. Экс-галкіпера мінскага "Дынама" Юнаса Энрата заменіць варатар "Лакаматыва" Ілья Канавалаў. 18 студзеня будзе майстар-шоу, а 19 студзеня адбудзецца сам Матч зорак. Ён ізноў пройдзе ў фармаце міні-турніру.