49 юных спартсменаў прымаюць удзел у нацыянальным адборы Сусветных гульняў пераможцаў

17 мая 2019

Пасля гісторыі хваробы пачынаецца гісторыя перамог. Раўбічы прымаюць другі  нацыянальны адбор Сусветных гульняў пераможцаў. Гэта ўнікальнае спаборніцтва, арганізатарам якога з'яўляецца дабрачынны фонд "Дакрананне да жыцця". Удзельнічаюць 49 юных спартсменаў - хлопчыкі і дзяўчынкі ад 10 да 17 гадоў, якія перадужалі анкалагічнае захворванне і знаходзяцца ў працяглай рэмісіі. Сёння юныя пераможцы вызначалі наймацнейшых у бегу на 60 метраў і турніры па настольным тэнісе.

Заўтра юных пераможцаў чакае барацьба за шахматнымі дошкамі, у басейне і на футбольным полі. Больш за тое, у міні-футбол згуляе і каманда тат. Завершыцца нацыянальны адбор доўгачаканай латарэяй, па выніках якой вызначацца 25 шчасліўчыкаў. Яны ў ліпені адправяцца ў Маскву на Сусветныя гульні юных пераможцаў.