46 каманд прымуць удзел у XIV Міжнародным турніры па більярдзе "Шчыт і меч"

12 октября 2018

Лепшыя сілавікі-ветэраны з краін СНД - усяго 46 каманд - сабраліся ў Мінску, каб прыняць удзел у XIV Міжнародным турніры па більярдзе "Шчыт і меч". Традыцыйныя спаборніцтвы - гэта не толькі барацьба за агульную перамогу, але і магчымасць сустрэцца са старымі сябрамі і здабыць новых. Більярд як від спорту выбраны невыпадкова: яго вельмі часта завуць афіцэрскай гульнёй.

Турнір разлічаны на два дні. У суботу ўдзельнікі стартуюць з чвэрцьфіналаў, а пераможцы стануць вядомыя бліжэй да паўдня.