45 камплектаў узнагарод і каля 500 спартсменаў. "Беларускія лёгкаатлетычныя гульні" адкрытыя

31 июля 2020
Цэнтральнай і такой доўгачаканай спартыўнай падзеяй дня і цэлага сезона стала адкрыццё "Беларускіх лёгкаатлетычных гульняў" у Мінску. А стадыён "Дынама" працягвае пацвярджаць статус адной з галоўных лёгкаатлетычных пляцовак краіны і Старога Свету. Летась тут праходзілі Еўрапейскія гульні і матчавая сустрэча Еўропа - ЗША. Сёння тут пачаўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы.
На 45 камплектаў узнагарод прэтэндуе каля 500 беларускіх спартсменаў. Дададзім, што чэмпіёны і прызёры ў двух відах праграмы ўжо вядомыя. Золата ў штурханні ядра выйгралі Алена Дубіцкая і Аляксей Нічыпар, у бегу на 10 тысяч метраў самымі хуткімі і вынослівымі аказаліся Сяргей Краўчэня і Ніна Савіна.
Для дзеючага пераможца паўмарафону гэтая дыстанцыя на чэмпіянаце Беларусі не апошняя. Акрамя Ніны Савінай, балельшчыкі з нецярпеннем чакалі выступлення любімчыка публікі Максіма Недасекава. За хуткія секунды будзе змагацца бар’ерыстка Эльвіра Герман. У скачковым сектары чакаем прыгожай барацьбы з саперніцамі ад Анастасіі Мірончык-Івановай. Таццяна Халадовіч, Ганна Малышчык, Дар'я Барысевіч, Крысціна Ціманоўская - гэтыя імёны на слыху ў балельшчыкаў.
Лёгкаатлеты змагаюцца не толькі за медалі. Сёлета ў чэмпіяната Беларусі значны прызавы фонд - 40 тысяч рублёў. Так, чэмпіён краіны атрымае 350, сярэбраны прызёр - 230, а бронзавы - 120. Акрамя таго, спецыяльныя бонусы прадугледжаныя для тых спартсменаў, вынікі якіх будуць супастаўныя з дасягненнямі прызавой тройкі на Алімпійскіх гульнях у Рыа. Напрыклад, за паўтор або паляпшэнне выніку чэмпіёна - 7 тысяч беларускіх рублёў. Але і гэта яшчэ не ўсё. У выпадку пераадолення планкі на вышыні 2 метры 40 сантыметраў - бонус у памеры 25 тысяч рублёў. Асобная прэмія - калі атрымаецца абнавіць нацыянальны рэкорд у бегу на 100 метраў з бар'ерамі.
Лёгкая атлетыка ўжо пабывала ў цэнтры горада - на Нямізе, напярэдадні спаборніцтвы праходзілі на "Працоўных рэзервах". І вось сёння чэмпіянат краіны перамясціўся на галоўны лёгкаатлетычны стадыён краіны "Дынама". Ужо прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця, у гэтыя хвіліны разгортваецца барацьба за медалі ў розных дысцыплінах. На месцы падзей працуе наша здымачная група. 
Апошнія вынікі, а галоўнае эмоцыі і ўражанні ад доўгачаканага старту ў спартыўнага аглядальніка Паўла Капуцкага. Павел, чакаем ад вас самых яркіх навін (прамое ўключэнне).