40 тысяч чалавек прымуць удзел у Мінскам паўмарафоне - 2019

14 сентября 2019

Яркім завяршэннем свята стане V  Мінскі паўмарафон. Чакаецца, што спартыўны марафон паб'е рэкорды па колькасці ўдзельнікаў і іх геаграфіі. Аб гэтым расказаў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. Да нас з'язджаюцца атлеты з 68 краін, усяго ў забегах прымуць удзел 40 тысяч бягуноў. Гэта на 5 тысяч больш, чым летась. Самым масавым абяцае быць і дзіцячы забег, які  другі раз уключаны ў праграму паўмарафона. Гэта дзве тысячы юных бегуноў. 

Вадзім Дзевятоўскі, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі: "Калі летась былі прадстаўнікі 198 населеных пунктаў краіны, то сёлета плюс 50! У гэта цяжка верыцца, але гэта так, мяркуючы па рэгістрацыі, да нас далучаюцца. Гэта значыць, мы рэальна бяжым усёй краінай. Абсалютны рэкорд у нас і па колькасці іншаземцаў".

Дарэчы, сам Вадзім Дзевятоўскі пабяжыць дыстанцыю 5 з паловай кіламетраў. Нагадаем, грандыёзная спартыўная падзея стартуе ў сталіцы заўтра ў 9 раніцы ля Палаца спорту.

Змены ў працы транспарту

У сувязі з гэтым, ужо з 5 раніцы абмяжуюць рух па праспекце Пераможцаў - ад вуліцы Нямігі да праспекта Машэрава. А ў 7 раніцы закрыюць і некаторыя ўчасткі праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, а таксама вуліц Няміга і Максіма Багдановіча. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 16:00, за выключэннем участка праспекта Машэрава - ад Пераможцаў да вуліцы Даўмана. Там рух будзе перакрыты да паўночы.