40 фрыстайлістаў змагаюцца за медалі па скачках на лыжах у ваду

20 сентября 2015

У Мінску праходзяць фінальныя спаборніцтвы чэмпіянату Беларусі па скачках на лыжах у ваду. Медалі разыгрываюць больш за сорак фрыстайлістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Швейцарыі і Казахстана. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Турнір для нашай краіны ўнікальны. Ён стаў магчымым з увядзеннем ў строй цэнтра фрыстайла - адзінага ў свеце, дзе трэніравацца можна круглы год, бо трампліны знаходзяцца пад дахам. У рамках турніру адбудзецца ўшаноўванне знакамітых беларускіх фрыстайлістаў Аляксея Грышына і Дзмітрыя Дашчынскага, якія ўжо завяршылі прафесійную кар'еру.