3-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартаваў у Бабруйску

3 апреля 2020
"Гарадзея" атрымала перамогу ў выязным паядынку трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У Бабруйску абыграна "Белшына" з лікам 1:0. Аўтарам адзінага гола на 66-й хвіліне матча стаў Сайчыч. "Гарадзея" такім чынам атрымала першую перамогу ў бягучым турніры, тады як "Белшына" засталася з нулём у графе набраных  ачкоў. 

У гэтыя хвіліны мінскае "Дынама" на сваім полі прымае жодзінскае "Тарпеда". Прамую трансляцыю можна ўбачыць на "Беларусь 5. Інтэрнэт". 

У суботу "Шахцёр" прымае "Нёман", БАТЭ - "Рух", а брэсцкае "Дынама" - "Славію". Усе тры сустрэчы ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". А вось нядзельны матч "Віцебска" і "Смалявічаў" перанесены з абласнога цэнтра ў Барысаў.