3-ці этап Кубка свету па біятлоне і дзве гонкі праследавання ў Ансі глядзіце на "Беларусь 5"

16 декабря 2017

Дзве гонкі праследавання сёння ў праграме 3-га этапу Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі. Першымі на лыжню выйдуць жанчыны. Па выніках спрынту ў пасьют былі адабраныя адразу тры беларускі. 13-й стартуе Ірына Крыўко (ад трэцяй пазіцыі ўкраінкі Віты Семярэнкі яна адстала на 45 секунд). 33-й на дыстанцыю выйдзе Дзінара Алімбекава, 36-й - Надзея Пісарава. Такім чынам, у 13:40 "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю з Францыі. А ў 16:40 - мужчынская гонка, яна пройдзе без удзелу беларусаў.