35 медалёў заваявалі юныя беларусы на Сусветных школьных гульнях! Спаборніцтвы прайшлі ў Сербіі, і для многіх удзельнікаў з нашай краіны гэта першы значны міжнародны старт у жыцці. А ўсяго ад Беларусі выступалі 26 спартсменаў у 4 відах спорту. 8 залатых узнагарод, 11 сярэбраных і 16 бронзавых - у скарбонцы нашай зборнай, 21 медаль прынеслі нашы плыўцы, прычым 8 з іх рознай вартасці са сталіцы Сербіі прывёз Раман Міхайлаў.
Акрамя плавання беларусы на Сусветных школьных гульнях выступалі ў лёгкай атлетыцы, дзюдо і таэквандо.













