34-гадовы нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў завяршае кар'еру

15 января 2018

12-разовы чэмпіён Беларусі завяршае кар'еру. 34-гадовы нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў не стаў падаўжаць кантракт з жоўта-сінімі. У складзе барысаўскага клуба ён правёў 412 матчаў, забіў 161 мяч. У сваёй апошняй гульне 26 лістапада супраць “Гарадзеі” (3:3) Радзівонаў вызначыўся двойчы і прынёс БАТЭ залатыя медалі. Прафесар працягне працаваць у структуры барысаўчан.