"300 талентаў для каралевы" адкрывае новыя імёны

12 декабря 2019
Вялізны ўклад у папулярызацыю лёгкай атлетыкі ў нашай краіне ўносіць праект "300 талентаў для каралевы", ён жа з'яўляецца яе падмуркам. У гэтым перакананыя ўдзельнікі заключнага этапа, па выніках якога сёння адбылася цырымонія ўзнагароджання. У ліку ганаровых гасцей - кіраўнік Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансен. Праект "300 талентаў для каралевы" рэалізуецца пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба з 2015 года, і за гэты кароткі прамежак часу для шматлікіх ён стаў любімым святам спорту. 

Нягледзячы на тое, што ў праекце перамога - далёка не самае галоўнае, месцы размеркаваліся так: на першым месцы хлопцы з Гомельскай вобласці, на другім - Гродзенскі рэгіён, на трэцім - Мінск.