300 дзён да старту чэмпіянату свету па хакеі

11 июля 2013

Чыжоўка-Арэну здадуць у канцы восені. А тэставыя спаборніцтвы пачнуцца там у снежні. Пра гэта за 300 дзён да старту чэмпіянату свету - 2014 года заявіў старшыня Федэрацыі хакея Яўгеній Ворсін. Турнір ужо зараз выклікае цікавасць, функцыянеры нават замахнуліся на 100-працэнтную напаўняльнасць трыбун на матчы беларускай зборнай, заявіўшы пры гэтым, што раздаваць білеты бясплатна ніхто не плануе.


Валанцёрскі конкурс - 4 чалавекі на месца, фанацкая вёска накшталт алімпійскай.



Ці ўсё ідзе па плане арганізатараў і якія гэтыя планы? Даведваўся Андрэй Іваноў. Менеджар дырэкцыі чэмпіянату свету па хакеі Генадзь Аляксеенка, гартаючы наглядны дапаможнік, гаворыць: галоўныя на любым турніры - гэта балельшчыкі. Для іх ён і арганізоўваецца.


Падчас чэмпіянатаў іх асноўная канцэнтрацыя - на прылеглай да арэн тэрыторыі, дзе арганізуюцца фан-зоны.


Пакуль не ўкладваемся толькі ў тэрміны здачы Чыжоўка-Арэны, - расказвае Яўген Ворсін. - Планавалі летам, перанеслі на 1 снежня. Па іншых кірунках пытанняў не ўзнікае. Галоўны наш плюс - магчымасць бязвізавага ўезду і прывабныя цэны.


Даступнасць - адзін з найважнейшых фактараў, якія ўплываюць на попыт. У гэтым плане аргкамітэту мінскага чэмпіянату свету ёсць чым зацікавіць замежнага турыста сярэдняга класа. Тут, на базе студэнцкага гарадка, арганізуюць сапраўдную фанацкую вёску, суткі знаходжання ў якой будуць каштаваць прыкладна 20 еўра.


Ідэя - аб'яднаць тут моладзь, якая прыехала ў Мінск на хакей. Фанацкая вёска падобная на алімпійскую.


Зрабіць жыццё гасцей любога буйнога турніру прасцей дапамагаюць валанцёры. На чэмпіянаце свету ў Швецыі было задзейнічана каля 300 чалавек. На час мінскага форуму працу атрымаюць 1050.


Краіны - патэнцыйныя пастаўшчыкі турыстаў вызначаны. У першую чаргу гэта суседзі.


Здабываць вынік са зборнай Беларусі закліканы стары знаёмы Глен Хэнлан. Канадзец у 2006-м прывёў каманду да шостага месца ў Латвіі. Яшчэ месяц таму настаўнік прызнаўся: вярнуўся ў Беларусь не за доўгім рублём. Гэта пацвердзіў сёння і Яўген Ворсін: гадавая зарплата спецыяліста складзе каля 170 тысяч долараў.