2 залатыя і 2 бронзавыя медалі заваявалі беларусы на ЧС па веславанні на байдарках і каноэ

26 августа 2017

2 золаты заваявалі беларусы на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у чэшскай Рачыцы. Што асабліва важна, абедзве ўзнагароды вышэйшай пробы беларусы ўзялі ў алімпійскіх дысцыплінах.

Вольга Худэнка перамагла на дыстанцыі 500 метраў у байдарцы-адзіночцы, а Арцём Козыр быў па-за канкурэнцыяй у фінальным заплыве каноэ-адзіночкі на 200 метраў.

Каміла Бобр - Алёна Наздрова выйгралі бронзу на дыстанцыі 500 метраў, трэцяй стала і мужчынская байдарка-двойка ў складзе Рамана Петрушэнкі і Віталя Бялько. У вячэрняй сесіі, прамая трансляцыя якой пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 16:25, беларусы працягнуць барацьбу за трапленне ў фіналы. Завершыцца чэмпіянат свету ў нядзелю.