2-і тур чэмпіянату Беларусі па футболе працягнецца 4 матчамі

28 Сакавіка 2020
"Тарпеда-БелАЗ" з мінімальным лікам 1:0 абгульвае бабруйскую "Белшыну", а "Рух" з такім жа лікам саступае "Энергетыку". Сёння другі тур чэмпіянату Беларусі па футболе працягнецца яшчэ чатырма паядынкамі. Самым цікавым бачыцца супрацьстаянне дзвюх сталічных каманд, у якім "Мінск" прыме "Дынама". У прамым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Пачатак трансляцыі ў 16:50. А ў 12:50 у рэжыме рэальнага часу балельшчыкі змогуць убачыць паядынак паміж "Слуцкам" і брэсцкім "Дынама".