2 дні застаецца да старту чэмпіянату свету па хакеі ў Стакгольме і Хельсінкі

1 мая 2013

16 каманд на працягу двух з паловай тыдняў аспрэчаць Кубак турніру і залатыя медалі. Сёння ў Швецыю прыляцела і беларуская зборная. У сталіцы каралеўства працуе здымачная група праекта Пункт адліку.


Андрэй Іваноў аб падрыхтоўцы скандынаваў да сусветнага форуму і аб тым, чаго чакаць ад нашай каманды. 


Самалёт з беларускай зборнай на борце прызямліўся ў аэрапорце Стакгольма з 10-хвілінным  спазненнем. За паўгадзіны да гэтага на шведскую зямлю ступілі ногі зорных прадстаўнікоў зборнай Канады. Прынята лічыць, што для родапачынальнікаў хакея чэмпіянат свету - турнір не прэстыжны, важнейшы  Кубак Стэнлі, але Сцівен Стэмпкас, адзін з лепшых нападаючых  НХЛ сезона, аспрэчыў  гэты стэрэатып.


Сцівен Стэмпкас, нападаючы зборнай Канады па хакеі: Кубак Стэнлі, безумоўна, вельмі важная вяха ў жыцці любога гульца, але зараз мы ў зборнай. Вы, пэўна, уяўляеце, што для канадца абараняць колеры сцяга. Гэта заўсёды адказна, бо ад нас чакаюць толькі золата.


І калі канадцы апрыёры фаварыты на ўсіх турнірах, то чаго чакаць ад беларусаў -  не зразумела. Два апошнія чэмпіянаты мы фінішавалі 14-мі. Улічваючы, што шэраг лідараў (Калюжны, Коваль, Грабоўскі, браты Касціцыны) па розных прычынах адсутнічаюць, за вынік трывожна. Галоўны трэнер, Андрэй Скабелка,  не пабаяўся амаладзіць  склад - аб гэтым гаварылі ўвесь час  і раней, але толькі ён адважыўся на гэта, і каманда аддзячыла за давер, выйграўшы Кубак Славакіі.


Сказаць, што Стакгольм жыве  маючым адбыцца турнірам, значыць схлусіць. Напярэдадні мясцоваму насельніцтву было не да гэтага.


У апошні дзень красавіка ўся Швецыя адзначала Вальпургіеву ноч, гэта значыць, гулялі да раніцы і сёння на працу ніхто не выйшаў. Афіцыйны выхадны. Зрэшты, людзі, якія адказваюць за падрыхтоўку чэмпіянату свету па хакеі, на Глобен-Арэну ўсё ж прыехалі. Да старту турніру 2 дні, і шматлікае папросту яшчэ не зроблена. 


На святлодыёдным экране, побач з галоўнай арэнай турніру,  анонс матча,  Беларусь - Швецыя,  запланаванага на 6 мая, хоць стартуем мы гульнёй супраць Чэхіі трэцяга чысла. Прылеглая тэрыторыя пакуль мала нагадвае месца адпачынку фанатаў. Ні звычайныя працоўныя, ні прадстаўнікі кампаній спонсараў на кантакт не ідуць, аргумент просты: усе каментарыі  на камеру пасля пачатку чэмпіянату.