2 балы выводзяць "Дынама-Мінск" у зону плэй-оф

5 декабря 2015

Напярэдадні "зубры" па булітах перайгралі навакузнецкі "Металург" 5-4. Адзначым, "мінчане" вялі ў у матчы з лікам 4-1. Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Андрэй Кавалёў лічыць, для перамогі ў асноўны час "зубрам" не хапіла хуткасці.

Пасля 38 гульняў "Дынама" займае восьмае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. У актыве 56 балаў. Наступны матч "зубры" правядуць 9 снежня. У саперніках лідар Захаду - ЦСКА.