29 дзён застаецца да старту чэмпіянату свету па хакеі

5 Красавіка 2018

Наша зборная працягвае падрыхтоўку да планетарнага форуму выступленнем у Еўравыкліку. Сёння і заўтра беларусы на выездзе сустракаюцца з камандай Фінляндыі. Першы спарынг пройдзе ў горадзе Турку, другі - у Хямеэнліне. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 18:25 на тэлеканале "Беларусь 5".