27 медалёў заваявалі беларускія спартсмены на Летніх дэфлімпійскіх гульнях, якія завяршыліся ў Сафіі. У турніры прымаюць удзел атлеты з парушэннем функцый слыхавога апарата. За ўсю гісторыю выступлення нашых спартсменаў на такіх стартах гэта лепшых вынік. У скарбонцы зборнай аказалася 12 залатых, 11 сярэбраных і 4 бронзавыя ўзнагароды.