25 медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы

5 октября 2021

25 медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і моладзі. Кантынентальнае першынство прымала Фінляндыя. Напярэдадні ж трыумфатараў буйнога старту наша здымачная група сустракала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. У суме дваябор'я ў нашай каманды 8 узнагарод, з якіх дзве вышэйшай пробы. Сярод спартсменаў да 20 гадоў вызначыліся Сяргей Шаранкоў (у катэгорыі да 102 кг) і Уладзімір Зайцаў (73 кг). Абодва сталі чэмпіёнамі Еўропы ў суме дваябор'я. Па выніках двух практыкаванняў у скарбонцы беларусаў па тры сярэбраныя і бронзавыя ўзнагароды.

Шматлікія маладыя цяжкаатлеты выступяць і на дарослым чэмпіянаце свету сёлета. Галоўны старт у гэтым відзе спорту прыме Ташкент з 7 па 17 снежня.