25 чэрвеня будзе разыграна 9 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту

24 июня 2019

Акрамя велагоншчыкаў за медалі ў камандных турнірах пазмагаюцца дзюдаісты і стралкі. Чэмпіёнаў і прызёраў у парных турнірах вызначаць майстры малой ракеткі. Заключныя камплекты медалёў разыграюць батутысты і прадстаўнікі спартыўнай аэробікі. 

Акрамя таго, у Заслаўі стартуюць спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ, а на футбольным полі ў САК "Алімпійскі"  пачынаюць барацьбу пляжнікі. Беларусы ў першы дзень згуляюць з румынамі.