24 верасня ў Гомелі стартуе 24-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе

24 сентября 2021

Матчам у Гомелі сёння стартуе 24-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Мясцовыя "рысі" рыхтуюцца прыняць 7-ю каманду першынства - брэсцкае "Дынама". Нагадаем, гамяльчане працягваюць барацьбу за медалі ў бягучым сезоне. Калектыў Івана Біёнчыка ідзе на 5-м месцы: у чатырох балах ад трэцяга радка, пры гэтым з гульнёй у запасе. Прамая трансляцыя супрацьстаяння "Гомель" - "Дынама" пачнецца ў 19:50 на "Беларусь 5".