23 каманды ў барацьбе за прызы 7-га Міжнароднага турніру па рускім більярдзе

4 апреля 2015

Спартыўная рызыка і шматгадовае сяброўства сабралі сёння ў Мінску ветэранаў органаў нацыянальнай бяспекі краін - удзельнікаў СНД. 23 каманды з Беларусі, Расіі і Казахстана змагаліся за прызы 7-га Міжнароднага турніру па рускім більярдзе. Саюзнікі і калегі па жыцці на час сталі непрымірымымі сапернікамі. Удзельнікі настолькі па-майстэрску гулялі, што спаборніцтва складана назваць аматарскім. Само спаборніцтва хоць і асноўная, але не адзіная мэта турніру. Умацаванне  сяброўства і добрасуседства - вось што ў першую чаргу сабрала ветэранаў у сталіцы.

Аляксандр Здановіч, генерал-лейтэнант ФСБ у запасе, саветнік гендырэктара УДТРК: "Гэты від спорту дазваляе незалежна ад узросту (гуляюць моладзь, ветэраны) згуртавацца і трымаць сябе ў форме.  Мы праводзім фактычна раз на год такі турнір. Гэты турнір у Мінску мы праводзім у сувязі з 70-годдзем Перамогі".

Дзмітрый Анюк, старшыня Беларускай асацыяцыі більярднага спорту, намеснік гендырэктара ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь""Мы пастараліся -  Беларуская асацыяцыя більярднага спорту і аргкамітэт,    каб гэта прайшло на даволі добрым узроўні. Акрамя самога спаборніцтва была арганізавана і культурная праграма з наведваннем музея Вялікай Айчыннай вайны. У турніры прымалі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Так што ўсё было комплексна".

Мінск прымае турнір ужо  трэці раз. Таксама спаборніцтвы праходзілі ў Маскве і Калінінградзе. У наступным годзе ўдзельнікаў будзе прымаць ужо Санкт-Пецярбург.