22 тур чэмпіянату Беларусі па футболе завершыцца сёння трыма паядынкамі

23 августа 2020
"Славія" прыме "Віцебск", а "Тарпеда-БелАЗ" - "Мінск". Звярнём ўвагу на матч у Гродне, дзе мясцовы "Нёман", які замыкае тройку лідараў, прыме барысаўскі БАТЭ. Нагадаем, гродзенцы ўсяго на два ачкі адстаюць ад БАТЭ і маюць гульню ў запасе. Гэты паядынак у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5", пачатак трансляцыі ў 19:50.