22 камплекты ўзнагарод сёння будуць разыграныя на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні

2 сентября 2018

Кантынентальны форум сярод спартсменаў да 23 гадоў прымае Брэст. У першы дзень спаборніцтваў адбыліся папярэднія заезды, па выніках якіх беларусы прабіліся ў фіналы ў 11 відах праграмы. Прамая трансляцыя з Брэста пачнецца ў 11:30 на "Беларусь 5".