"Важны першы крок". Стартавала регiстрацыя на "Мінск Трыятлон - 2018"

23 января 2018

"Важны першы крок". Пад такім слоганам 22 ліпеня пройдзе "Мінск Трыятлон - 2018". У спаборніцтвах, дзе трэба плыць, ехаць на веласіпедзе, а потым бегчы, могуць прыняць удзел усе аматары гэтага віду спорту. Прычым не толькі дарослыя, але і дзеці ад 13 да 15 гадоў. Турнір пройдзе ў трох фарматах. Будуць арганізаваныя і карпаратыўныя спаборніцтвы. Веласіпед для спаборніцтваў можна выкарыстаць любы, а вось шлем дзеля бяспекі абавязковы.

Рэгістрацыя на "Мінск Трыятлон - 2018" стартавала ўжо сёння на сайце minsk-triatlon.by. Мінімальны ўзнос, які трэба заплаціць за ўдзел, - 15 рублёў для дзяцей, 30 для дарослых. Бліжэй да спаборніцтваў сума можа памяняцца.